Чацвер з беларускай мовай

Беларускамоўны чацвер у нашай школе пачаўся з інфармацыйна-выхаваўчай хвілінкі “Будзьма з моваю”. Яна была накіравана на выхаванне любові і павагі да беларускай мовы, бо мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.





Напрыканцы дня вучні з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурных чытаннях твораў Ніла Гілевіча.





Ніл Гілевіч – бліскучы майстра пяра. Яму падуладны самыя розныя жанры, стылі, сродкі, прыёмы, формы. Дзеці знаёміліся з санетамі, актавамі, трыялетамі, баладамі, сюжэтнымі вершамі, вершам-апавяданнямі, мініяцюрамі, вершам-памфлетамі.




Слова паэта — сэнсава-змястоўнае, афарыстычнае, лаканічнае, пластычнае, з адметным гукавым, музыкальна-маляўнічым абліччам, велізарным зарадам энергіі. У сваіх творах Ніл Гілевіч змог раскрыць сутнасць цэлай з’явы, падзеі, характару.

О, Беларусь!.. – Няхай усклікну
І я — за волатамі ўслед.
Як пілігрым нясе малітву —
Так я нясу іх запавет.

Таццяна Мікалаеўна Шпартава,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры