Чалавек вялікай душы і таленту

8 сакавіка 2021 года ў нашай школе з мэтай папулярызацыі творчай спадчыны Івана Шамякіна для вучняў 9 “А” класа была праведзена літаратурная гадзіна “Чалавек вялікай душы і таленту”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.
Напачатку мерапрыемства з уступным словам звярнулася да вучняў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Тарасенка Т.І. Яна паведаміла цікавыя факты з жыцця Івана Шамякіна і адзначыла, што імя і дзейнасць беларускага пісьменніка сталі сімваламі сумленнасці, добразычлівасці, увасабленнем самаахвярнай і шчодрай літаратурнай творчасці, грамадзянскага служэння Радзіме. Пасля вучні прачыталі ўрыўкі з мастацкіх твораў пісьменніка: “Сэрца на далоні”, “Злая зорка”, “Палеская мадонна”, “Глыбокая плынь”, “Вазьму твой боль”, “Гандлярка і паэт”, “Трывожнае шчасце”.
Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага.