Чалавек вялікай душы і таленту

«Кожны раман або аповесць  Івана Шамякіна – гэта новае, свежае слова аб нашай рэчаіснасці, аб нашых людзях, гэта раскрыццё маральных глыбінь чалавечых душ, гэта і яго споведзь аб сваіх ідэалах, сваіх надзеях, сваіх радасцях і сваіх болях».

         Андрэй Макаёнак

30 студзеня 2021 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, вядомага грамадскага дзеяча і навукоўца, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод – Івана Пятровіча Шамякіна.

Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці «Помста», «Гандлярка і паэт», «Ахвяры», раманы «Глыбокая плынь», «Снежныя зімы», «Сэрца на далоні», пенталогія «Трывожнае шчаеце».

У цэнтр увагі пісьменніка не магла не трапіць такая трагічная падзея, як Чарнобыль. Раман  «Злая зорка» – першае вялікае эпічнае палатно ў беларускай прозе, у якім адлюстраваны трагедыя Чарнобыля і яго наступствы.

У школьнай бібліятэцы падрыхтавана ілюстраваная кніжная выстава «Чалавек вялікай душы і таленту», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна. У аглядзе кніжнай выставы прымалі ўдзел вучні 8-х классаў, яны пазнаёміліся с жыццём і творчасцю пісьменніка.

 

І.А. Ветрава, загадчык бібліятэкі