4 верасня да Дня беларускай пісьменнасці прайшоў урок “Дарога да Святыняў”у
7 “А” класе. На занятках вучні пазнаёміліся з гісторыяй роднага слова, зараджэннем
пісьменнасці на беларускіх землях, выдатнымі асветнікамі Беларусі, з першымі
друкаванымі выданнямі, з традыцыямі святкавання Дня беларускай пісьменнасці ў
нашай краіне, а таксама з праграмай святочных мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў
гэтым годзе на Магілёўшчыне.
Мерапрыемства садзейнічала павышэнню цікавасці да чытання, захаванню роднай
мовы, выхаванню павагі да гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі.































































































