Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. На мове мы гаворым, думаем, ствараем. З гэтай нагоды ў школьнай бібліятэцы для вучняў 5-7 класаў адбылося мерапрыемства «Дала мне маці гэту мову», накіраванае на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы.
У бібліятэцы прайшла літаратурная размінка «Кніжны воз». На працягу дня бібліятэкары знаёмілі чытачоў з беларускімі кнігамі, расказвалі пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы. Да свята чароўны кніжны воз прывёз цікавыя кнігі, розныя заданні, якія садзейнічалі фарміраванню інтарэсу і павагі да беларускай мовы, узбагачэнню слоўнікавага запасу.
Для наведвальнікаў бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава «Чытаем дзецям кнігі па-беларуску», дзе прадстаўлены класічныя творы беларускіх пісьменнікаў для дзяцей.
Гэтыя творы ўздымаюць вечныя тэмы: кахання і сяброўства, жыцця і сумленнасці, гонару, абавязаку і грамадскага самавызначэння чалавека.
Вучні чыталі вершы, адгадвалі па партрэтах вядомых беларускіх пісьменнікаў, называлі любімыя беларускія словы, развучвалі скорагаворкі, лічылкі, пры гэтым імкнуліся размаўляць на роднай мове.