Дзень роднай мовы

Сёння, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы! Мова ўзнікла сотні тысяч гадоў таму назад і адыгрывае вялікую ролю ў жыцці людзей. Праз яе чалавек пазнае навакольны свет, яна звязвае яго з іншымі людзьмі, што стварае магчымасць атрымання інфармацыі і абмену ёю. Уся гісторыя развіцця чалавецтва – гэта найперш гісторыя моўных зносін, люстэрка жыцця і працы народа. Асаблівую ролю адыгрывае родная мова. Яна ёсць у кожнага чалавека, яе ён засвойвае з ранняга дзяцінства ад бацькоў, у сямейным асяроддзі, яна застаецца з ім на ўсё жыццё, на ёй ён мысліць, лёгка і прывычна выказвае свае думкі, пачуцці, праз яе ён усведамляе сваю прыналежнасць да пэўнага народа. Родная мова яднае народ, з’яўляецца адным з асноўных кампанентаў нацыянальнай свядомасці. Наша школа таксама святкавала Дзень  роднай мовы. У гэты дзень прайшлі мерапрыемствы рознага накірунку. Дзень пачаўся з інфармацыйных хвілінак, прысвечаных роднай мове, працягнуўся гульнёй “Лічэбнік” сярод вучняў 6-ых класаў, турнірам эрудытаў “Свая гульня” сярод вучняў 7-ых класаў, скончыўся паэтычным вечарам “Беларуская – самая мая”, у якім прынялі ўдзел вучні 9 –  11-ых  класаў. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне любові і павагі да беларускай мовы, літаратуры, на развіццё творчых здольнасцей вучняў,  дапамагалі  абудзіць патрыятычныя пачуцці, глыбей пазнаць наша імклівае жыццё, стаць добрымі знаўцамі законаў светаўладкавання, стаць сапраўднымі патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны.