14 мая ў нашай школе адбыўся семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Сучасныя падыходы да праектавання вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з улікам новых тэндэнцый у адукацыі. Выкарыстанне гексаганальнага або шасцівугольнага навучання як адукацыйнай тэхналогіі”.
У працэсе работы семінара кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання Шпартава Т. М. пазнаёміла настаўнікаў з сутнасцю тэхналогіі гексаганальнага навучання, падзялілася ўласным вопытам выкарыстання метаду гексаганальнага навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікі Крысянкова Н.Л., Тарасенка Т.І. прэзентавалі гасцям вопыт уласнай работы па дадзенай тэме. Удзельнікі семінара падчас практычнай часткі мелі магчымасць уключыцца ў працэс работы з гексамі, стаць актыўнымі стваральнікамі ўласных шасцівугольнікаў.
Семінар садзейнічаў павышэнню прафесійных кампетэнцый настаўнікаў у выкарыстанні гексаганальнага навучання як адукацыйнай тэхналогіі і атрымаўся цікавым, насычаным, запамінальным.