У спецыяльным 4 «Г» класе прайшла гульня «Гучыць беларускае слова». Дзеці акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі, як мілагучна яна льецца, паспрабавалі адгадаць беларускія загадкі, перакласці словы на родную мову, растлумачыць іх сэнс, разгадаць зімовую крыжаванку.
Мерапрыемства выклікала цікавасць у вучняў. Яны пазнаёміліся з новымі словамі, праявілі сваю кемлівасць і фантазію.
Падрыхтавала класны кіраўнік Куляшова Таццяна Аляксееўна.
Янв 10