Мая родная мова

У 2 «А» класе пад кіраўніцтвам Ушаковай Алены Уладзіміраўны ў рамках праекта па папулярызацыі беларускай мовы 9 красавіка прайшла гульня » Мая родная мова». Мэтай мерапрыемства было ўзбагаціць веды вучняў пра нацыянальную мову, яе багацце і разнастайнасць моўных сродкаў, стварыць умовы для развіцця пачуццяў павагі і любові да Радзімы, роднай прыроды і беларускага слова. Вучні з задавальненнем разгадвалі загадкі, перакладалі словы на беларускую мову, адгадвалі значэнні старажытных слоў і тлумачылі сэнс прыказак. Гульня была цікавай і карыснай для вучняў.