11 красавіка напярэдадні Міжнароднага дня авіяцыі і касманаўтыкі з вучнямі 5 “Б” класа была праведзена пазнавальная размова, прысвечаная гэтаму святу. Спачатку дзеці адказалі на пытанні, звязаныя з тэмай касманаўтыкі. Потым праслухалі гісторыю стварэння касмічных караблёў, успомнілі пра першага канструктара касмічных ракет – Каралёва Сяргея Паўлавіча. Даведаліся, хто быў першым касманаўтам Беларусі – Пётр Ільіч Клімук, які здзейсніў 3 палёты працягласцю 78 сутак 18 гадзін 18 хвілін 42 секунды.
Апр 13