Наша родная мова

 

З 17 па 21 лютага 2020 г. у Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа

№ 2 г. Магілёва» ў пачатковай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Напярэдадні правядзення тыдня была праведзена грунтоўная папярэдняя падрыхтоўка, адбор матэрыялу для выкарыстання ў рамках тыдня, сцэнарыяў, нагляднага матэрыялу, прэзентацый, раздатачнага матэрыялу, падбор відэазапісаў.

Асноўнымі задачамi правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры з’яўляліся:

павышэнне цiкавасцi вучняў да прадметаў «Беларуская мова» i «Беларуская лiтаратура»;

развiццё індывідуальных здольнасцей адораных вучняў і выяўленне адоранасці ў працэсе сатворчасці;

знаёмства з творчасцю пісьменнікаў-землякоў;

вывучэнне культуралагічнага аспекту беларускамоўнай спадчыны, яго выкарыстанне ў працэсе пазаўрочнай дзейнасці;

папулярызацыя здабыткаў беларускай культуры;

выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць.

Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры праходзiў у адпаведнасцi з планам, якi быў зацверджаны на метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў.

На падрыхтоўчым этапе было азначана кола мерапрыемстваў, а таксама прызначаны настаўнікі i вучні, адказныя за iх арганiзацыю i правядзенне.

Усё, што было запланавана ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, здейснілася, прайшло своечасова, планава і высокаарганізавана.

Тыдзень прайшоў плённа і цікава і для вучняў пачатковых  класаў.  Яны змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці роднай беларускай мовы, паглыбілі свае веды па гісторыі роднага краю і этнаграфіі, пашырылі свой кругагляд і эрудыцыю, далучыліся да прыгожага.

Вучні першых класаў разам з бацькамі падрыхтавалі часопісы «Тэматычны карагод».

На працягу ўсяго тыдня класныя кіраўнікі другіх класаў арганізоўвалі «Займальныя перапынкі». Вучні гулялі ў перакладчыкаў, разгадвалі загадкі і рэбусы, шарады і галаваломкі на роднай мове , знаёміліся з вядомымі беларускімі пісьменнікамі.

Таксама  вучні пачатковай школы прынялі актыўны ўдзел у творчых конкурсах:

конкурс чытачоў «Родная мова, матчына мова…» сярод трэціх і чацвертых класаў;

інтэлектуальная гульня «Знаўцы мовы» ў ІV «А» класе.

Добрай традыцыяй і павышаную ўвагу і жаданне праявіць сябе  падчас тыдня выклікае ў навучэнцаў рэспубліканскі конкурс па беларускай мове і літаратуры «Буслік».

У рамках Беларускага чацвярга ІІІ «А» і ІІІ «Б» класы наведали ААТ «Бабушкина крынка», дзе пазнаёміліся вырабамі з беларускай малочнай прадукцыяй, а таксама атрымалі  смачныя падарункі.

Цікавымі і займальнымі былі  урокі настаўнікаў С.І. Духовіч па тэме «Суфікс» ў ІІІ «Г» класе і К.І. Суздалевай па тэме «Прыметнік. Змяненне прыметнікаў па родах і ліках» у V «Г» класе. На ўроках можна было праверыць працу ўсіх вучняў.  З заданнямі яны справіліся і атрымалі адпаведныя адзнакі.

Прадметны тыдзень дазволіў вучням раскрыць свой творчы патэнцыял, паказаць добрыя веды прадметных ВУН, уменні ўжываць веды ў розных сітуацыях, узаемадапамогу. Усе настаўнікі падчас прадметнага тыдня праявілі добрыя арганізатарскія здольнасці, стварылі творчую атмасферу.

Кіраўнік МА                                                               Т.А. Белашэдава