Падарожжа па маёй краіне

15 мая ў 9 «В» класе адбылося мерапрыемства «Падарожжа па маёй краіне», якое патрабавала значнай падрыхтоўкі ад вучняў і класнага кіраўніка Быструшкінай Святланы Анатольеўны.

Навучэнцы азнаёміліся з цікавымі гістарычнымі падзеямі і помнікамі.

Сёння важна памятаць і ведаць гісторыю сваёй краіны, захоўваць нашы культурныя і духоўныя каштоўнасці і традыцыі, гісторыка-культурную спадчыну! Наша нацыянальная культура з’яўляецца гарантыяй захавання дабрабыту народа, яго згуртавання вакол станоўчых каштоўнасцей.