Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна

29 лютага 2020 года ў школьнай  бібліятэцы быў праведзены літаратурны час па творчасці паэта “Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна”, прысвечаны 85-годдзю з дня яго нараджэння.

Навучэнцаў 8-х класаў бібліятэкар пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам народнага паэта Беларусі Р. Барадуліна. Вучні прачыталі вершы паэта “Неруш”, “Я слаўлю мамы светлае імя”, “Забяры мяне, любая мама”, “Я вас чакаў з вясны…”. Шчырасцю і непасрэднасцю напоўнены вершы паэта. Усім было цікава паслухаць песню “Трэба дома бываць часцей” на словы Р. Барадуліна, кампазітара І. Лучанка ў выкананні ансамбля “Сябры”.

З цікавасцю чытачы слухалі ў выкананні аўтара верш “Бацьку”, глядзелі фільм “Рыгор Барадулін”, дзе гучалі вершы з вуснаў самога народнага паэта. Паэзія Р. Барадуліна адчыняе дзверы людскіх душ, каб у сэрцах навечна пасяліліся дабро, праўда, прыгожосць.

Пражыць сваё ў жыцці –
Адказнае мастацтва:
Адкуль прыйшоў, пайсці
А на зямлі застацца.

Р. Барадулін

 І.В. Кейзерава, бібліятэкар