Прырода роднага краю

Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба ведаць аб ёй як мага больш. Таму ў рамках беларускага чацвярга ў 2 “В” класе прайшла гульня-падарожжа “Прырода роднага краю”. Вучні актыўна працавалі і з вялікім захапленнем выконвалі прапанаваныя настаўнікам заданні: адгадвалі загадкі, састаўлялі словы, разгадвалі рэбусы. У канцы ўрока дзеці былі вельмі задаволеныя сваімі поспехамі.

Класны кіраўнік 2 “В” класа
Куляшова Т.А.