28 лістапада 2016 года на базе нашай школы прайшоў раённы семінар кіраўнікоў школьных метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Тэма семінару – “Планаванне эфектыўнага ўрока беларускай мовы і літаратура”.
На семінары прагучалі выступленні настаўнікаў па наступных тэмах:
- Патрабаванні да сучаснага ўрока беларускай мовы і літаратуры (Рубахава Л.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры )
- Крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці сучаснага ўрока беларускай мовы і літаратуры. Самааналіз і аналіз урока (Крысянкова Н.Л., настаўнік беларускай мовы і літаратуры )
Акрамя выступленняў, Шпартава Т.М. запрасіла ўдзельнікаў семінару на свой ўрок “Даданыя члены сказа. Азначэнне ” ў 5 “Б” клас. Урок настаўніка быў цікавым, насычаным, запамінальным.
На семінары педагогі аналізавалі ўрок мовы, працавалі з тэхналагічнымі картамі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры ў групах, ацэньвалі эфектыўнасць дадзеных урокаў. Настаўнікі дзяліліся вопытам сваёй педагагічнай дзейнасці, удзельнічалі ў творчай дыскусіі, выпрацоўвалі крытэрыі эфектыўнасці сучаснага ўрока беларускай мовы і літаратуры. Семінар атрымаўся змястоўным, насычаным.
Такія семінары носяць практычны характар, садзейнічаюць павышэнню метадычнага ўзроўню настаўнікаў і іх кампетэнцыі. Такая форма работы з’яўляецца традыцыйнай у школах Ленінскага раёна г.Магілёва.
Т.М.Шпартава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры