11 снежня адбылося мерапрыемства ў 9 «В» класе пад кіраўніцтвам Кургузавай Алены Уладзіміраўны «Размаўляй са мной па-беларуску». Родная мова гучала ў вершах беларускіх пісьменнікаў, падрыхтаваных вучнямі, у папулярных народных песнях, якія спявалі навучэнцы ўсе разам. Было падрыхтавана воблака слоў, у якім вучні адлюстравалі свае адносіны да беларускай мовы.




















































































