11.10.2022 года на Базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Магілева” адбыўся семінар-практыкум для настаўнікаў, якія праходзілі праграму павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларукскай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Тэма выступлення настауніцы Шпартовай Т. М. – “Сучасныя падыходы да прымянення розных метадаў, пріемаў і формаў навучання на вучэбных занятках як сродак павышэння якасці ведаў вучняў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.
У працэсе работы семінара настаўніца пазнаеміла педагогаў з сутнасцю тэхналогіі гексальнага навучання і падзялілася ўласным вопытам выкарыстання на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Настаўніца Крысянкова Н. Л. прэзентавала гасцям вопыт уласнай работы па тэме – “Актуальныя падыходы да падрыхтоўкі і правядзення выпускнога экзамену і цэнтралізаванага экзамену па вучэбным прадмете “Беларуская мова”.
Кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання Андрэева А. М. выступіла з пытаннем – “Фарміраванне навыкаў крытычнага мыслення і чытацкай пісьменнасці ў вучняў у адпаведнасці з мэтамі і задачамі навучання беларускай мове і літаратуры”.
Удзельнікі семінара падчас практычнай часткі мелі магчымасць уключацца ў працэс работы, стаць актыўнымі ўдзельнікамі семінара.
Семінар садзейнічаў павышэнню прафесійных кампетэнцый настаўнікаў і атрымаўся цікавым, насычаным, запамінальным.