Славутыя імёны Беларусі: асветнікі

У шосты школьны дзень у бібліятэцы для вучняў 8-х класаў  праведзена завочнае падарожжа «Славутыя імёны Беларусі: асветнікі». Дзеці звярнуліся да вытокаў нацыянальнай культуры беларускага народа, даведаліся пра гісторыю беларускага кнігадрукавання і выдатных беларускіх асветнікаў, іх уклад у развіццё беларускайі сусветнай культуры, пашырылі веды аб гісторыі святкавання Дня  беларускага пісьменства.

Вучні таксама звярнуліся да тэматычнай кніжнай выставы «Ад Скарыны да нашых дзён». Гэтая выстава дала магчымасць вучням падрабязней даведацца пра асветнікаў і славутых людзей Беларусі.

Дзень беларускага пісьменства стаў нацыянальным святам беларусаў, якое ўвасабляе адзінства друкаванага слова і гісторыі нашага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства, далучэнне да духоўных святыняў.

З глыбокай старажытнасці дайшло да нас жыватворнае слова роднай мовы. Праз стагоддзі і цяжкія выпрабаванні данеслі яго нашчадкам выдатныя асветнікі і творцы, якія аб’ядноўвавалі народ магутнай сілай, вучылі размаўляць, спяваць песні, складаць вершы пра шчасце і волю на роднай мове.

 

І.В. Кейзерава, бібліятэкар