«Слова Коласа, слова Купалы… І маё беларускае слова». Пад такой назвай 25 сакавіка 2017 года прайшла класная гадзіна, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Я. Коласа, у 6 “Б” коласе.
Якуб Колас і Янка Купала былі выразнікамі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў; яны шырока раскрывалі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.
У час мерапрыемства была праведзена віктарына, у час якой вучні адказвалі на пытанні, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменнікаў. Дзеці ўспомнілі творы знакамітых беларусаў, якія яны ўжо прайшлі, і выканалі творчае заданне.