У аздараўленчым лагеры «Усмешка» прайшло спартыўнае свята «Гадзiна вясёлых выпрабаванняў». Самыя спартыўныя, вясёлыя і дружныя навучэнцы сабраліся разам, каб памерацца сіламі. Конкурсы былі цікавымі, умеру складанымі і разнастайнымі. Горача перажывалі кожны поспех каманд заўзятары, якія сваімі апладысментамі падбадзёрвалі каманды. Трэба сказаць, што спартыўнае свята атрымалася на славу. У гэтай гульні галоўнымі былі ня ўзроставыя і фізічныя параметры, а ўмацаванне здароўя дзяцей, выхаванне любові да спорту, развіццё пачуцця дружбы. А яшчэ — магчымасць весела і бесклапотна правесці час.