Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.
Падчас правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры ў суботу, 20 лютага 2021 года, прайшла гульня “Свята роднай мовы” для вучняў 6-х класаў. Пазакласнае мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца па рашэнні 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА (1999) 21 лютага.
У гульні прымалі ўдзел тры каманды шасцікласнікаў і іх балельшчыкаў. Конкурсы і заданні, прапанаваныя вучням, садзейнічалі развіццю іх інтэлектуальных магчымасцей і творчых здольнасцей, абуджалі цікавасць да вывучэння роднай мовы і літаратуры, да гісторыі роднага краю, традыцый беларускага народа, выпрацоўвалі ўменні працаваць у камандзе і выхоўвалі пачуццё павагі і любові да ўсяго роднага, нацыянальнага.
Н.Л. Крысянкова, класны кіраўнік