Для вучняў 9 «А» класа была арганізавана віктарына « Таямніцы беларускіх слоў». Школьнікі прыгадвалі вядомыя ім прыказкі і загадкі, знаёміліся са скарбамі беларускай мовы, гулялі ў беларускі «Кракадзіл». Дзеці актывізавалі свае веды па беларускай лексіцы і прыгадалі імёны славутых беларусаў, якія развівалі беларускую літаратуру на працягу стагоддзяў, а таксама размаўлялі пра знакамітыя творы беларускіх пісьменнікаў .
Такое мерапрыемства спрыяе развіццю культуры маўлення вучняў, папулярызуе беларускую мову і нацыянальную культуру. Калі сёння мы будзем актыўна карыстацца беларускай мовай, то і нашы нашчадкі будуць яе ведаць і шанаваць.
Мар 08