Традыцыi маiх продкаў

«Каб любiць Беларусь нашу мiлую, трэба ў розных краях пабываць …», а каб зберагчы нашу непаўторную самабытную культуру i звычаi, трэба падтрымлiваць цесную сувязь пакаленняў,  шанаваць сямейныя традыцыі i памятаць свае каранi.

21 верасня вучнi 1 «В» класа прынялi ўдзел ў iнтэрактыўнай гульнi «Традыцыi маiх продкаў». Дзецi пазнаёміліся з беларускімі народнымi святамi i рамёствамi нашых прадзедаў, адказвалi на пытаннi віктарыны i, традыцыйна,  размаўлялi па-беларуску. На працягу гульнi вучнi разважалi пра  ткацтва, ганчарства, лозапляценне i традыцыйныя беларускiя святы – Купалле, Дзяды, Сёмуху, Дажынкі i Багач. Маленькiя даследчыкi самi здагадалiся , што наша гульня, выпадкова, атрымалася ў дзень беларускага свята – 21 верасня- Багач. Гэта адно з найстаражытных і найболей важных сельскагаспадарчых святаў, які сканчаў цыкл ураджая.