Цікавы адпачынак на абшарах Беларусі

26 верасня ў 7 «Б» класе было праведзена мерапрыемства па папулярызацыі беларускай мовы на тэму «Цікавы адпачынак на абшарах Беларусі».
Разам вучні і класны кіраўнік Юнсаль Аксана Анатольеўна абмяркоўвалі самыя цікавыя турыстычныя маршруты па тэрыторыі нашай краіны, а таксама дзяліліся ўражаннямі аб нядаўняй сумеснай экскурсіі па горадзе Віцебску і яго наваколлі.
Віды турыстычнай інфармацыі былі падзелены на розныя блокі: Беларусь гістарычная, Беларусь сінявокая, гераічная, чароўная, мастацкая і літаратурная.Усю інфармацыю, што абмяркоўвалі на занятку, выкладалі на беларускай мове. Такі падыход яшчэ больш замацаваў цікавасць да краявідаў роднай Беларусі і нашай нацыянальнай культуры.