Творчы конкурс «Мы — беларусы!»

У 1 «В» класе 20 лютага адбылося значнае мерапрыемства, падрыхтаванае класным кіраўніком Кандрацьевай Кацярынай Лявонцьеўнай.
Навучэнцы-першакласнікі падчас творчага конкурсу замацавалі атрыманыя веды па беларускай мове. Дзеці з вялікім задавальненнем і цікавасцю ўдзельнічалі ў гульнях «Перакладчык», «Я ведаю». Вучні даведаліся пра беларускія арнаменты і нават стварылі свой варыянт упрыгожвання посуду.
Вынікам мерапрыемства стала складанне «Букета прыгожых слоў». Занятак прайшоў хутка, ва ўтульнай, сяброўскай атмасферы.