Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
“Беларуская мова – мелодыя сэрца”

“Беларуская мова – мелодыя сэрца” – пад такой назвай  з 15 па 20 лютага ў нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Распачаўся Тыдзень акцыяй “Рускай мове дай разгрузку – гавары па-беларуску”. Затым на працягу тыдня вучні 6 класаў удзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Свята роднай мовы”,  5 класы – квэсце “Сцяжынкамі беларускіх казак”, 9 класы – вусным часопісе “Геній свайго часу” да 100-годдзя І. Мележа, 10 класы – уроку-прэзентацыі “Гісторыя мовы. Кірыліца, лацінка, арабская вязь”.

Таксама ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы “Прыгажосць роднага слова”. Яшчэ вучні наведалі школьную бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у выставе-аглядзе “Мова жывая і непаўторная”, “Чытаем дзецям кнігі па-беларуску”, “Творцы праўдзівага жыцця”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння І. Шамякіна, І. Мележа. 18 лютага адбыўся рэспубліканскі конкурс “Буслік – 2021”, у якім прынялі ўдзел 44 вучні 3 – 11 класаў.

Акрамя гэтага, вучні мелі магчымасць прыняць удзел  у конкурсе крыжаванак “Загадка слова”. Перможцы конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі.

Усе пройдзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне любові і павагі да беларускай мовы, садзейнічалі развіццю і росквіту роднай мовы.