Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 15 па 22 лютага 2023 года ў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва” прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, у межах якого былі праведзены цікавыя мерапремствы. Усе яны былі разнастойныя па форме і змесце, адаптаваныя да ўзросту і магчымасцяў навучэнцаў.

Падчас адкрыцця Тядня была аформлена інфармацыйная дошка. Вучні і настаўнікі маглі пазнаёміцца з мерапрыемствамі, якія будуць праходзіць на працягу тыдня.

У інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры была арганізава ілюстраваная кніжная выстава “Мова жывая і непаўторная”. У бібліятэцы адбыўся агляд кніжный выставы “Чытаем дзецям кнігі па-беларуску”.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ў фае школы аформілі выставу “Беларускі куточак”.

16 лютага прайшоў рэспубліканскі гульня-конкурс “Буслік-2023”. У ім удзельнічалі вучні з III па XI клас.

Удзельнікамі інтэлектуальнай гульні “З роднай мовай у сэрцы” сталі вучні XI класа.

У гэты ж дзень бібліятэкары філіала бібліятэкі № 4 імя М.Лермантава для вучняў VII–VIII класаў прэзентавалі Свята роднай мовы “Пяшчотная, родная, матчына”.

Наступны дзень беларускай мовы прайшоў не менш цікава. Вучні VI класа сталі ўдзельнікамі гульні-віктарыны “Знаўцы беларускай мовы”.

На працягу тядня вучні і настаўнікі ўдзельнічалі ў акцыі “Смак беларускай мовы”.

Апошні дзень Тыдня беларускай мовы і літарутуры завершыў конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”. Школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная белараруская мова.

Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня. Пераможцы былі адзначаны граматамі.