Тыдзень беларускай мовы і літаратуры «Мая  родная мова – беларуская»

“Мая  родная мова – беларуская”  – пад такой назвай  з 18 па 23 лютага ў нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Распачаўся тыдзень акцыяй “Гавары са мной па-беларуску”. Затым на працягу тыдня вучні 7 класаў удзельнічалі ў конкурсе калажаў “Фразеалагізмы ў малюнках”, 5 класы –  “Марскі бой “На хвалях літаратуры””, 7 – 8 класы – інтэлектульнай гульні “Беларусь у маім сэрцы”, вучні 6 класаў – гульні-падарожжы на лепшага знаўцу беларускай літаратуры.

20 лютага вучні наведалі школьную бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у выставе-аглядзе “Беларускія пісьменнікі дзецям”, віктарыне “Слова роднае – вечнасці след”.

21 лютага вучні 5 класаў падрыхтавалі інфармацыйна-выхаваўчую хвілінку “Прыгажосць роднай мовы”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Таксама адбыўся рэспубліканскі конкурс “Буслік – 2019”, у якім прынялі ўдзел 73 вучні 3 – 11 класаў.

22 лютага ў актавай зале школы для вучняў 9 – 11 класаў адбыліся святочныя мерапрыемствы, якія падрыхтавала для дзяцей цэнтральная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва: акцыя “Які ж гэта цуд – слова, мова твая!”; інтэрв’ю “Для мяне малая радзіма – гэта…”; інтэрактыўная гульня “Смачна есці” лінгвістычнае даміно “Смак роднай мовы”; бліц-апытванне “Слова дня”; выстава-парада “Скарбніца роднай мовы”. Скончылася ўсё літаратурным вечарам “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч”.

Акрамя гэтага, на працягу тыдня вучні мелі магчымасць выказаць сваё любімае слова на роднай мове, прыняўшы ўдзел у акцыі “Маё любімае беларускае слова”.

Самыя актыўныя ўдзельнікі тыдня былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і дыпломамі.

Усе пройдзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне любові і павагі да беларускай мовы, бо мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.