“Мова родная – мова модная” – пад такой назвай з 15 па 22 студзеня ў нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Распачаўся тыдзень рэспубліканскім конкурсам “Буслік – 2018”, у якім прынялі ўдзел 65 вуняў 3 – 11 класаў. Затым на працягу тыдня вучні 6 класаў удзельнічалі ў конкурсе калажаў “Фразеалагізмы ў малюнках”, 7 класаў – віктарыне “Па старонках Чырвонай кнігі”, 5 класаў – гульні “Свята роднай мовы”.
17 студзеня вучні 6–7-ых класаў прынялі ўдзел у гарадскім мерапрыемстве “Масленіца”.
20 студзеня вучні 8–10 класаў наведалі Тэатр лялек, дзе з задавальненнем прагледзелі спектакль “Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага і Заблоцкага”.
21 студзеня вучні 11 класа падрыхтавалі нфармацыйна-выхаваўчую хвілінку “Будзьма з моваю”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
Акрамя гэтага, на працягу тыдня вучні мелі магчымасць выказаць свае шчырыя пажаданні роднай мове, прыняўшы ўдзел у акцыі “Пажаданні роднай мове”.
Самыя актыўныя ўдзельнікі тыдня былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і дыпломамі.
Усе пройдзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне любові і павагі да беларускай мовы, бо мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.