Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Усяму пачатак – родная мова”

 “Усяму пачатак – родная мова”  – пад такой назвай  з 17 па 22 лютага ў нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Распачаўся тыдзень акцыяй “Пажаданні роднай мовы”. Затым на працягу тыдня вучні 6 класаў удзельнічалі ў інтэлектуальнай віктарыне “Эрудыты”, 5 класы – гульні “Знаўцы роднай мовы”, 9 класы – літаратурным брэйн-рынгу “Будзем беларусамі”.

20 лютага вучні наведалі школьную бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у выставе-аглядзе да 85-годдзя з дня нараджэння Р. Барадуліна, гутарцы “Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна”. 20 лютага вучні 8 класаў падрыхтавалі інфармацыйна-выхаваўчую хвілінку “Прыгажосць роднай мовы”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Таксама адбыўся рэспубліканскі конкурс “Буслік – 2020”, у якім прынялі ўдзел 54 вучні 3 – 11 класаў.

21 лютага ў актавай зале школы для вучняў 3 – 11 класаў адбыўся конкурс паэзіі “Магілёўскія зорачкі”. Удзельнікі конкурсу выступілі з творамі беларускай паэзіі. Самыя лепшыя чытальнікі вершаў былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

Акрамя гэтага, на працягу тыдня вучні мелі магчымасць выказаць сваё любімае слова на роднай мове, прыняўшы ўдзел у акцыі “Маё любімае беларускае слова”, прыняць удзел у конкурсе “Лепшы знаўца крыжаванак”.

Усе пройдзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне любові і павагі да беларускай мовы, садзейнічалі развіццю і росквіту роднай мовы.