27 лістапада ў 3 класе ў рамках беларускамоўнага чацвярга прайшло мерапрыемства, прысвечанае нашай любай Радзіме – Беларусі. Гэта быў не проста ўрок, а сапраўднае падарожжа па краіне, напоўненае цікавымі адкрыццямі, яркімі эмоцыямі і цеплынёй сяброўства. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні. Паказвалі фотаздымкі прыгожых лясоў, палёў, рэк і азёр Беларусі. Абмяркоўвалі, якія жывёлы і птушкі жывуць у нас, якія расліны растуць. Дзеці з захапленнем распавядалі пра свае любімыя месцы на прыродзе.
На працягу мерапрыемства ў класе панавала атмасфера дабра і ўтульнасці. Дзеці ўважліва слухалі і адказвалі на пытанні.
Дадзенае мерапрыемства дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыць слоўнікавы запас, паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы. Напрыканцы вучні з задавальненнем паслухалі песню “Дзяўчынка-беларусачка”






















































































