“Шчасце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчаслівымі”.
Якуб Колас
23 лістапада 2017 года ў школьнай бібліятэцы прайшоў “Урок Коласа”, на якім вучні прагледзелі медыя-праект “Якуб Колас – пясняр зямлі беларускай”. Падчас прагляду вучні пазнаёміліся з фактамі бяіграфіі, з творчасцю пісьменніка, з экранізацыяй яго твораў. Ім было цікава паглядзець на фотаздымкі маладога Коласа, яго бацькоў і сваякоў. У канцы мерапрыемства вучні чыталі на памяць любімыя вершы, урыўкі з твораў паэта.
Н.Л. Крысянкова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры