Вандруем па Беларусі

«Каб любіць Беларусь нашу мілую,
трэба ў розных краях пабываць…»

            Кожны чацвер у сярэдняй школе № 2 г. Магiлёва праходзяць заняткі на роднай мове, на якіх настаўнікі далучаюць вучняў да беларускай мовы.

29 лютага 2024 года ў 2 «А» класе было праведзена мерапрыемства «Вандруем па Беларусi».

Дзецi дэманстравалі фотаздымкі сямейных падарожжаў па роднай краіне і расказвалі, дзе ім даводзілася пабываць з бацькамі, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму, родную мову, чыталi вершы пра беларускі край.

Гэтае мерапрыемства падаравала дзецям добры настрой.