Вывучаем беларускую мову

Роднае слова — моўная квецень
5 лютага ў 8 «А» класе прайшло пазакласнае мерапрыемства ў форме ток-шоу «Роднае слова — моўная квецень».
Вучнi былi падзелены на каманды.Кожная каманда адказвала на пытаннi, успамiнала канцоўкi вершаў, адгадвала iмёны знакамiтых беларусаў i называла вядомыя беларускiя песнi па першых нотах.У канцы мерапрыемства вучнi зрабiлi выснову, што, дзякуючы роднаму слову, мы пазнаём жыццё, навакольны свет, вывучаем гiсторыю народа, заглядаем у будучыню.
Праз родную мову адраджаецца душа чалавека, народа, нацыi.
Падрыхтавала Новікава Яна Уладзіміраўна