Вывучэнне беларускай мовы

Адным са спосабаў вывучэння беларускай мовы з’яўляецца прагляд мультфільмаў. У займальнай і цікавай форме мульцяшныя персанажы дапамагаюць хутчэй зразумець і вывучыць мову. Таму для вучняў пачатковых класаў 5 кастрычніка быў арганізаваны прагляд беларускамоўных мультфільмаў. Дзеці з задавальненнем паглядзелі анімацыйныя фільмы «Як служыў жа я ў пана» і «Піліпка».