Хлеб — усяму галава!

24 кастрычніка ў 3 «Б» класе ў рамках беларускіх чацвяргоў прайшло мерапрыемства «Хлеб — усяму галава!»

Пра хлеб напісаны тысячы кніг. І пакуль будзе жыць чалавек, ён будзе ўслаўляць яго ў слове, мастацкіх палотнах, у сваіх будзённых справах. Вучні інсцэніравалі прытчу «Хлеб — даражэйшы за золата», зрабілі выставу малюнкаў па тэме. У выніку агульных разважанняў прыйшлі да высновы: вельмі шмат павагі і гонару надае беларускі народ хлебу, цяжкай працы па яго здабыванні, хлеб трэба берагчы і шанаваць.

Класны кіраўнік: Багданава Т.А.