З любоўю да роднага слова

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.

Пад такім дэвізам з 15 па 20 снежня ў нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”.
Распачаўся ён інфармацыйнай гадзінай, прысвечанай роднай мове. Затым на працягу тыдня вучні ўдзельнічалі ў турніры лінгвістаў, змаглі паказаць свае веды ў паэтычнай віктарыне. Выявіць свае здольнасці ў выразным чытанні і веданні роднай мовы дзецям дапамог конкурс чытальнікаў паэтычных твораў “Гучы, роднае слова!”
Акрамя гэтага, на працягу тыдня працавала і творчая майстэрня мастакоў, дзе рабяты на паперы змаглі перадаць усю сваю любоў да роднай зямлі, захапленне яе прыгажосцю і непаўторнасцю і, безумоўна, прыняць ўдзел у конкурсе малюнкаў “Зямля бацькоў – мая зямля”.
Напрыканцы тыдня асабліва ўразіла выстава нацыянальных беларускіх страў, падрыхтаваная вучнямі малодшых класаў. Тут можна было не толькі ўбачыць разнастайнасныя блюды, прыгатаваныя вучнямі, але яшчэ і паспрабаваць іх. На выставе было ўсё: і аладкі, і хрушчы, і дранікі, і мачанка, і клёцкі. І, канешне, вялікая колькасць салодкага печыва: пірагі на любы густ, тарты, пірожныя. Вызначыць пераможцаў выставы-конкурсу было вельмі цяжка: кожная страва аказалася самай смачнай і самай незвычайнай.
Самыя актыўныя ўдзельнікі тыдня былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і дыпломамі.
Усе пройдзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне любові і павагі да беларускай мовы, бо мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

Т.Н. Шпартава, настаўнік беларускага языка і літаратуры