23 кастрычніка Волкава Наталля Віктараўна падрыхтавала пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства ў 1 «В» класе. Урок-гульня «Загадкі роднай мовы» быў прысвечаны расліннаму свету Беларусі. Асноўнай мэтай мерапрыемства было не толькі развіццё мовазнаўчых навыкаў, але і пашырэнне ведаў дзяцей пра флору роднага краю.
Праз гульню вучні пазнаёміліся з назвамі ягадных кустоў, якія раней былі ім невядомыя. Словы «агрэст» і «ажыны» цяпер увайшлі ў іх актыўны слоўнікавы запас.
Гэты творчы падыход да вывучэння мовы дапамагае захапіць дзяцей і зрабіць працэс навучання больш эфектыўным і незабыўным.















































































