У 1 «Б» класе 7 лютага было праведзена цікавае і займальнае мерапрыемства «Беларуская казка-розуму падказка». Дзеці пазнаёміліся з беларускімі казкамі, з задавальненнем паглядзелі мультфільм «Піліпка».
Вучні стараліся ў сваім маўленні выкарыстоўваць толькі беларускія словы, удзельнічалі ў конкурсах: «Бяры прыказку», «Адгадай казку», «Крыжаванка». Таксама вучні паглядзелі відэаролік пра лялечны тэатр «Батлейка».
Дзеці зрабілі вывад, што казкі вучаць дабрыні, чалавечнасці, падказваюць выйсце з цяжкіх сітуацый.
Класны кіраўник 1 «Б» класса Бондарава Аляксандра Яўгеньеўна,
выхавальник ГПД Хромава Юлія Мікалаеўна.