Удзельнікі мерапрыемства, што адбылося 05.12, вучні 5 «В» класа, пад кіраўніцтвам Стаськовай Валянціны Уладзіміраўны пазнаёміліся з гісторыяй беларускай мовы і багатай духоўнай спадчынай нашага народа — фальклорам. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах: «Працягні прыказку і прымаўку», «Прыкметы», «Загадкі» і «Казкі».
Хлопчыкі і дзяўчынкі перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот.
Вядома ж, успомнілі магічныя, чароўныя гукі песень незвычайнай, ні на каго не падобнай музычнай групы з таямнічай і пявучай назвай «Песняры».
На працягу ўсяго мерапрыемства вучні не толькі паказвалі свае веды, але і праяўлялі логіку і кемлівасць. Мерапрыемства выдалася насычаным і незвычайным. Навучэнцы прадэманстравалі сваё валоданне беларускай мовай, змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці гучання родных слоў.