Збіраем кошык

У чацвер 12 верасня ў 2 “А” класе адбылося тэматычнае мерапрыемства “Збіраем кошык”, накіраванае на павышэнне цікавасці вучняў да роднай мовы. Навучэнцы атрымалі заданні ў гульнявой форме: малявалі рэчы, назвы якіх пачулі на беларускай мове, складалі пазлы, перакладалі незнаёмыя каларытныя словы з рускай мовы на беларускую і наадварот. Найбольш за ўсё вучняў зацікавіла гульня “Перакладчык”,  дзе спатрэбілася ўспомніць ці здагадацца, якія назвы садавіны і гародніны схаваліся за мілагучнымі беларускімі словамі.

Мерапрыемства дазволіла вучням не толькі пазнаёміцца бліжэй з роднай мовай, але і развіць творчыя здольнасці, камунікатыўныя навыкі і любоў да беларускай культуры.