І зноў сустрэча з напеўным беларускім словам адбылася ў нашай школе.
11 кастрычніка да нас завіталі знакамітыя паэты-землякі –Алесь Мікалаевіч Казека, старшыня Магілёўскага Саюза пісьменнікаў Беларусі, і Шурбянкова Святлана Мікалаеўна.
Мастакі слова падзяліліся сваімі літаратурнымі здабыткамі, расказалі пра планы на будучыню, з натхненнем чыталі свае творы. Вучні нашай школы таксама не засталіся ўбаку. Яны прэзентавалі свае ўласныя творы: Ганна Лінёва, вучаніца 9 “А” класа прачытала сваё эсэ “Горад мар і надзей”, Тарасава Алена пазнаёміла ўсіх з аўтарскім апавяданнем “Надзея”.
Сустрэча вучняў з пісьменнікамі адбылася ў атмасферы творчасці, шчырасці, дабрыні.
Спадзяемся, што гэта сустрэча абудзіць у многіх вучняў жаданне творча самарэалізоўвацца.