Нашы продкі пакінулі нам багатую духоўную спадчыну – вусную народную творчасць, якую яшчэ называюць фальклорам. За стагоддзі сваёй гісторыі беларускі народ стварыў багацейшую духоўную спадчыну – міфы, легенды,.. казкі, песні, шмат загадак, прыказак, прыкмет і павер’яў.
Фальклор, як народная мудрасць, не з’яўляецца нязменным: многія творы трансфармуюцца, дастасоўваюцца да новых ўмоў. У сённяшні час існуе праблема адаптацыі фальклорнай спадчыны. Неабходна з самага ранняга ўзросту фарміраваць у дзяцей уяўленне аб асаблівасцях беларускай духоўнай культуры і народных традыцый, паказаць ім багацце фальклорнай спадчыны Беларусі.
15 снежня 2018 года ў шосты школьны дзень вучні 6 “В” класа накіраваліся ў фальклорнае падарожжа па краіне Фальклорыя, дзе іх чакалі цікавыя заданні. Дзеці вызначалі, дзе прымаўка, а дзе прыказка, адгадвалі загадкі, называлі прыкметы, даведаліся якія бываюць віды казак, якія народныя касцюмы насілі ў розных вобласцях Беларусі. Напрыканцы мерапрыемства вучні прагледзелі мультыплікацыйны фільм “Беларускія прымаўкі”.
І.В. Кейзерава, бібліятэкар