Чацвер з беларускай мовай

Чацвер з беларускай мовай

Беларускамоўны чацвер 21 сакавіка ў нашай школе адзначаны цікавым мерапрыемствам – літаратурнымі чытаннямі твораў Аркадзя Куляшова.

Аркадзь Куляшоў  заўсёды выпраменьваў дабратворную, пазітыўную энергетыку, згоду і ўзаемаразуменне. Творчасць  паэта шчыра і пранікнёна паэтызавала родную зямлю, Бацькаўшчыну, раскрывала духоўны свет беларуса – чалавека лагоднага, памяркоўнага, добразычлівага, сцвярджала высокія сацыяльна-маральныя, грамадзянска-патрыятычныя прынцыпы і каштоўнасці жыцця.

Дзеці з захапленнем знаёміліся з вершамі паэта, заразіліся энергетыкай яго твораў, пранікліся пачуццём добразычлівасці, спагады, гонару  і любові да сваёй Радзімы, да яе слаўных сыноў.