Гульня-падарожжа

4 красавіка ў рамках мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы ў 5 “Г” класе адбылося віртуальнае падарожжа на тэму “Што я ведаю пра Радзіму, мову і літаратуру”.

Мерапрыемства прайшло з мэтай падтрымкі цікавасці да беларускай мовы і да духоўнага здабытку народа. Выконваючы ў камандах розныя заданні, дзеці праверылі і пашырылі свае веды.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятызму і памяці гераічнага мінулага, павагі да роднай краіны, традыцый і гістарычнага вопыту беларускага народа.