Квэст-гульня «Мая Радзіма — Беларусь»

У рамках папулярызацыі беларускай мовы класны кіраўнік 7 «Б» класа Лукашэвіч Кіра Сяргееўна арганізавала для вучняў мерапрыемства, якое адбылося 14 лістапада 2024 года. Была праведзена квэст-гульня «Мая Радзіма — Беларусь», якая захапіла ўвагу дзяцей, выклікала здаровы азартны настрой і прымусіла ўспомніць гістарычныя звесткі, літаратуру і фальклор роднай краіны. Вучні не толькі ахвотна адказвалі на пытанні віктарыны, але і разгадвалі крыжаванкі, рэбусы, складалі прыказкі і прымаўкі.
Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай атмасферы, пакінула адчуванне цяпла і ўтульнасці ў такі халодны і пахмурны восеньскі дзень!