Беларускамоўны чацвер
Фестываль дзіцячых малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы…”
21 снежня былі падведзены вынікі конкурсу, які праводзіўся
на працягу лістапада. У ім прынялі ўдзел вучні 5 – 9 класаў. У сваіх малюнках вучні яскрава адлюстравалі сваю любоў да роднага краю, выказалі захапленне творамі беларускіх пісьменнікаў.
У фестывалі дзіцячых малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы…” пераможцам стаў вучань 9 “Б” класа Чартарыцкі Уладзіслаў. Яго работа была прысвечана паэме Янкі Купалы “Магіла льва”.