Паштоўка для матулі

У 3″ А» класе 9 кастрычніка напераднi Дня мацi прайшла акцыя «Паштоўка для матулi» . Мерапрыемства арганізавана класным кіраўніком Агафонавай Анжалікай Яраславаўнай.

Вучнi малявалі і падпiсвалi святочныя паштоўкi, у якiх жадалi сваiм любым матулям здароўя, поспехаў, добрага настрою.

Дзеці змаглі выразіць усю сваю любоў і пяшчоту самым галоўным жанчынам у сваім жыцці. Спадзяемся, што матулям будзе прыемна атрымаць такі цудоўны падарунак на сваё свята!