Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!…

Родная мова,
цудоўная мова!
Ты нашых думак
уток і аснова!…
У. Дубоўка

18 верасня у 3 «В» была праведзена гульня «Размаўляй са мной па-беларуску». Вучнi з задавальненнем і ахвотай перакладалі словы «пэндзлiк», «рамонак», «агрэст», «суніцы’, «гарбата»,
«ажыны» і шмат іншых. А пэўныя словы тыпу «гіль» (снегирь), «смарагд» (изумруд), «імбрык» (чайник) выклікалі цяжкасці, што, безумоўна, узмацнiла зацiкаўленасць. На дапамогу прыйшлi слоўнiкi.
А яшчэ навучэнцы ў малюнках адлюстравалi свае любiмыя словы на роднай мове.

Гульня нікога не пакінула абыякавым. Былі пераможцы. Былі і пераможаныя. Але не гэта было самым важным.Галоўнае, што вучні прыйшлі да высновы, што трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае беларускую мову. Трэба глядзець телеперадачы, чытаць кнігі, слухаць i спяваць песнi на беларускай мове, прыслухоўвацца да роднай мовы і ўбіраць усё самае цікавае, што засталося нам у спадчыну!
Падрыхтавала мерапрыемства класны кіраўнік Войніч Алена Уладзіміраўна.