У межах папулярызацыі беларускай мовы ў 8″Б» класе была праведзена віктарына » Мая Радзіма — Беларусь», якая дапамагла пашырыць веды вучняў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, яе традыцыі і звычаі, славутыя мясціны і прыроду.
Навучэнцы актыўна адказвалі на пытанні і разгадвалі крыжаванкі. Пад кіраўніцтвам Лукашэвіч Кіры Сяргееўна мерапрыемства прайшло ў творчай і пазітыўнай атмасферы.